Дырэктарка «Геному» Дарʼя Царык выйшла на волю

Пра яе вызваленне на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміла Кацярына Сінюк. Дарʼя Царык цалкам адбыла 8 содняў адміністратыўнага арышту.

Дар’я Царык – дырэктарка арганізацыі «Геном», што займаецца дапамогай людзям з рэдкімі генетычнымі захворваннямі. Яна таксама зʼяўляецца чальцом праўлення арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам і дзецям, што сталі ахвярамі хатняга гвалту.

13 студзеня ў Дарʼя адбыўся ператрус, яна была затрыманая і пакараная 8 соднямі адміністратыўнага арышту.

Дні супраць гвалту. Ці дапаможа інфармаванне спыніць катаванні ў Беларусі?

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны