Расея перавозіць зенітна-ракетныя комплексы ў Беларусь для вучэнняў

Зенітная ракетная ўстаноўка С-400. Фота: Manas.news

Комплексы С-400 плануюць выкарыстоўваць у сумесных ваенных вучэннях «Саюзная рашучасьць-2022» Беларусі і Расеі.

Зараз перадыслакацыю пачалі два дывізіёны зенітных ракетных комплексаў С-400 «Трыумф», паведамляе ТАСС са спасылкай на міністэрства абароны Расеі.

Два дывізіёна ЗРК С-400 Усходняй вайсковай акругі здзейснілі марш на станцыю пагрузкі ў Хабараўскім краі, распавялі ў расейскім Мінабароны. Частку шляху да беларускіх палігонаў падраздзялення пераадолеюць на чыгунцы, частку – сваім ходам. Палігоны месцяцца ля межаў Беларусі з Украінай, Польшчай і Літвой.

Што трэба ведаць пра вучэнні «Саюзная рашучасць» і звязаныя з імі пагрозы

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны