Затрыманне Грэты Тунберг у Нямеччыне і гібель кіраўніцтва МУС Украіны. Падзеі тыдня ў здымках
2023.01.22 10:00
Затрыманне шведскай актывісткі Грэты Тунберг за акцыю пратэсту ў Нямеччыне, катастрофа верталёта каля Кіева з кіраўніцтвам МУС Украіны, пратэсты супраць пенсійнай рэформы ў Францыі, павадак у Італіі ды страйк медыкаў праз нізкія заробкі ў Вялікай Брытаніі. Сусветныя падзеі апошняга тыдня – у нашым фотападборы.
Мужчына акунаецца ў палонку на Дняпры падчас праваслаўнага свята Вадохрышча. Гэтым годам украінскія ўлады прапанавалі адмовіцца ад акунання ў ледзяную ваду праз ваеннае становішча і забароны на правядзенне масавых імпрэзаў. Кіеў, Украіна. Фота: Edgar Gutierrez / Zuma Press / ForumНа здымку відаць адталыя рэкі ў Грэнландыі. Паводле новага даследавання ледзяных кернаў (керн – проба рэчыва (лёду), узятая з ледзянога шчыта палярных ледзяных шапак у Грэнландыі, Антарктыцы і г. д.), ледзяны шчыт Грэнландыі награваецца хутчэй, чымся лічылася раней. Ледзяны шчыт Грэнландыі адыгрывае ключавую ролю ў глабальнай кліматычнай сістэме: з вялікаю колькасцю вады, якая захоўваецца ў лёдзе (каля 3 млн км³), раставанне і, як следства, павышэнне ўзроўню мора лічыцца патэнцыйным пунктам невяртання. Грэнландыя, Данія. Фота: Alfred Wegener Institut / S. Kipfstuhl / Cover Images / East NewsЭкстраныя службы працуюць на месцы ракетнага ўдару. У выніку трапляння расейскай ракеты ў 9-павярховы жылы дом у Дняпры загінулі 46 чалавек, яшчэ 11 лічацца зніклымі без вестак, 80 чалавек атрымалі раненні. Дняпро, Украіна. Фота: Clodagh Kilcoyne / Reuters / ForumСвятар добраслаўляе гусей падчас традыцыйнай цырымоніі асвячэння жывёлінаў – бэнэідэс (beneïdes – добраславенне на балеарскім дыялекце), якая адзначае Дзень святога Антонія ў Мура (Muro) на адным з іспанскіх Балеарскіх астравоў – Маллёрка (Mallorca). Фота: Jaime Reina / AFP / East NewsУкраінскія жаўнеры ўсталёўваюць мінамёт на лініі фронту на Данбасе. Данецкая вобласць, Украіна. Фота: Diego Herrera Carcedo / Anadolu Agency / Abaca Press / ForumСабака на даху прыбудовы, затопленай пасля паводкі праз залевы ў Р’еці (Rieti), Італія. Фота: Riccardo Fabi / NurPhoto / AFP / East NewsПаліцыя затрымлівае кліматычную актывістку Грэту Тунберг, якая брала ўдзел у акцыі пратэсту супраць пашырэння вугальнага кар’еру нямецкай кампаніі «RWE» ў мястэчку Люцэрат (Lützerath), Нямеччына. Фота: Wolfgang Rattay / Reuters / ForumРаботнік Фонду аховы прыроды і развіцця турызму «Fopit Gobi» Кшыштаф Стрынкоўскі выпускае вылечанага і ў добрай фізічнай форме ліса ў лес недалёка ад Легніцы (Legnica). Паводле спадара Кшыштафа, не ўсім жывёлінам шанцуе вярнуцца ў прыроду пасля лячэння, некаторыя застаюцца ў цэнтры да канца свайго жыцця. Легніца, Польшча. Фота: Piotr Krzyzanowski / Gazeta Wroclawska / Polska Pres Grupa / East NewsСябры Каралеўскага каледжу медычных сясцёр страйкуюць ля шпіталю ў цэнтры Лондану. Мэта мітынгоўцаў – выправіць гады рэальнага скарачэння заработнай платы, якое выцясняе людзей з прафесіі медсясцёр і ставіць пад пагрозу бяспеку пацыентаў. Лондан, Вялікая Брытанія. Фота: Marcin Nowak / Reporter / East NewsМаці з дзецьмі сочаць за разборам завалаў на месцы падзення верталёта ДСНС ля дзіцячага садка ў Браварах. На борце было кіраўніцтва МУС Украіны (міністр Дзяніс Манастырскі, першы намеснік міністра Яўгеній Енін і дзяржаўны сакратар Юрый Лубковіч) – ніхто не ацалеў. Агулам авіякатастрофа забрала жыцці 14 чалавек, у тым ліку аднаго дзіцяці, 25 чалавек атрымалі раненні, з іх 11 – дзеці. Бравары, Кіеўская вобласць, Украіна. Фота: Агата Квяткоўская / БелсатКоннік скача праз вогнішча падчас традыцыйнага фестывалю «Las Luminarias» у гонар святога Антонія ў мястэчку Сан-Барталёмэ-дэ-Пінарэс (San Bartolomé de Pinares), Іспанія. Фота: Juan Carlos Lucas / NurPhoto / AFP / East NewsАкцыя салідарнасці з палітычным вязнем, журналістам Анджэем Пачобутам ля беларускага консульства ў Беластоку. 16 студзеня ў Горадні пачаўся суд над сябрам Саюзу палякаў у Беларусі: Пачобуту пагражае да 12 гадоў зняволення. Беласток, Польшча. Фота: Anatol Chomicz / ForumПершы дзень страйку і пратэстаў у Францыі праз павышэнне пенсійнага ўзросту з 62 да 64 гадоў, у выніку дэманстранты парушылі рух транспарту і навучальных установаў па ўсёй краіне. Парыж, Францыя. Фота: Thomas Samson / AFP / East News