Святлана Ціханоўская ладзіць дыктоўку да Дня роднай мовы

Святлана Ціханоўская праводзіць агульнанацыянальную дыктоўку. Акцыя прымеркаваная да Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

Стрым, у якім Святлана Ціханоўская зачытае нацыянальную дыктоўку, з’явіцца а 18-й гадзіне на YouTube-канале палітыка.

«Кожны жадаючы можа далучыцца да акцыі, зрабіць фота свайго аркуша з дыктоўкай і адзначыць Святлану Ціханоўскую. Давайце пакажам адно аднаму, як беларусы шануюць матчыну мову!» – адзначае прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Азбука пратэсту. Галоўныя словы беларускай рэвалюцыі

21 лютага Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў святкуе Міжнародны дзень роднай мовы. Летась, калі пачалася Беларуская рэвалюцыя, не толькі беларусы даведаліся больш самі пра сябе і сваіх сяброў, сваякоў, калегаў і суседзяў, але і ўвесь свет пачуў пра Беларусь. З гэтай нагоды карэспандэнты «Белсату» таксама падрыхтавалі беларускую Азбуку пратэсту – ад А да Я.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны