У Менску затрымалі старшыню БСДП (Г) Ігара Барысава

Кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў быў затрыманы на вачах жонкі і дзіцяці.

Пра затрыманне палітыка паведаміла ў Фэйсбуку ягоная жонка Алена.

Ігара Барысава схапілі, калі ён разам з сямʼёй вяртаўся дадому. Аўтамабіль спынілі людзі ў масках.

Хто канкрэтна праводзіў затрыманне і ў чым вінавацяць палітыка – невядома.

Адказ Церцелю: у Дня Волі адзін сцэнар – без сілавікоў

БСДП (Г), якую ўзначальвае Барысаў, разам з рухам «За свабоду» і БНФ «Адраджэнне» падавалі заяўку ў Менскі гарвыканкам на правядзенне шэсця на Дзень Волі 25 сакавіка. Заяўку прадстаўнікі апазіцыі перадалі гарадскім уладам 9 сакавіка. На наступны дзень кіраўнік КДБ Іван Церцель абвінаваціў апазіцыю ў падрыхтоўцы правакацыяў падчас Дня Волі і ў наступныя дні.

Кіраўнік КДБ распавёў пра тры магчымыя сцэнары развіцця сітуацыі 25–27 сакавіка, вядомыя спецслужбам

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны