У Юрмале праз санкцыі зачыніўся санаторый «Belorusija». Ён належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта РБ

Юрмальскі санаторый «Belorusija» з 20 красавіка спыніў прыём і размяшчэнне адпачыннікаў, а кліентаў санаторыю папрасілі пакінуць нумары.

Санаторый спыніў працу праз санкцыі – ён належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта Беларусі.

Санаторый «Belorusija». Фота: belorusija.lv

«У сувязі з санкцыйнымі абмежаваннямі, уведзенымі ў дачыненні ўстановы «Санаторый «Belorusija», паведамляем, што з 20 красавіка 2022 г. прыём і размяшчэнне адпачыннікаў спыняецца», – гаворыцца ў аб’яве.

Скрыншот: belorusija.lv

Пасля закрыцця санаторыю без працы засталіся 180 асобаў.

Раней паведамлялася, што актывы санаторыю могуць быць замарожаныя пастановаю суда на патрабаванне Міністэрства юстыцыі Латвіі. З аналагічнымі праблемамі раней сутыкнуўся літоўскі санаторый «Belorus» у Друскінінкай праз санкцыі ЕЗ супраць кіраўніка санаторыю.

Адкуль на Беларусь рыхтавалася нападзенне. Што азначае дакумент, апублікаваны ўкраінскай выведкай

АД belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны