Плацельнікаў падатку на прафесійны даход будуць лічыць занятымі ў эканоміцы

Беларусы, якія працуюць на падставе аплаты падатку на прафесійны даход, будуць лічыцца занятымі ў эканоміцы. Іх не будуць уключаць у базу «дармаедаў». Адпаведную пастанову прыняў Савет Міністраў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Аднак для гэтага абавязкова трэба быць не толькі зарэгістраваным плацельнікам гэтага збору, але і выплачваць яго – весці прафесійную дзейнасць.

Нагадаем, з пачатку 2023 года ў Беларусі ўнеслі змены ў Падатковы кодэкс і ўвялі новы падатак – на прафесійны даход ад шэрагу відаў дзейнасці. Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі анансавала гэта яшчэ ў верасні.

Падатак бяруць з тых, хто працуе сам на сябе без працадаўцы і падначаленых. Ён замяніў для пэўных катэгорыяў падатак з фізічных асобаў, збор за рамесніцкую дзейнасць і ўключае ў сябе страхавыя ўнёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Пераход на гэты падатак добраахвотны, ён складае 10 % ад даходу фізічных асобаў, індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацыяў, але калі прадпрымальнікі і арганізацыі за год зарабілі звыш 60 тысяч рублёў, то возьмуць ужо 20 %. Падатковая дэкларацыя пры гэтым непатрэбная, падатак штомесяц налічваецца падатковым органам.

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны