У Беларусі ліквідуюць аддзяленне Міжнароднага саюзу лялечных тэатраў

Справу аб ліквідаванні грамадскага аб’яднаньня «Беларускі цэнтр міжнароднага саюзу дзеячаў тэатру лялек (УНІМА)» будуць разглядаць у Берасцейскім абласным судзе 23 красавіка. Пра гэта паведамляе Pozirk.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лялькі, якіх вырабіла жонка Сяргея Далідовіча Ірына. Варшава, Польшча. 8 лютага 2022. Фота: КК / Белсат

«Беларускі цэнтр міжнароднага саюзу дзеячаў тэатру лялек (УНІМА)» заснаваны ў 1996 годзе. У 1997 годзе быў афіцыйна зарэгістраваны.

Да 2021 года саюзам кіраваў тэатральны дзеяч, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Міхаіл Шавель, які пайшоў з жыцця 13 верасня 2021 года.

Міжнародны саюз лялечных тэатраў (UNIMA) заснаваны ў Празе ў 1929 годзе. Арганізацыя валодае тытулам «Афіцыйны партнёр ЮНЕСКА».

Пасля выбараў 2020 года ўлады ў Беларусі закрылі амаль паўтары тысячы некамерцыйных арганізацыяў.

У Беларусі зачышчаюць грамадскія арганізацыі

 

Арсен Рудэнка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны