У Беларусі распачаліся вучэнні для арганізацыі тылу

Міністэрства абароны Беларусі абвесціла, што з 21 да 23 траўня пройдуць камандна-штабныя вучэнні органаў вайсковага кіравання і вайсковых частак тылавога забеспячэння.

Намеснік міністра абароны ў справе тылу, начальнік тылу Узброеных сілаў Беларусі генерал-маёр Андрэй Бурдыка. Фота: modmilby / Telegram

У вучэннях возьмуць удзел больш за 100 ваеннаабавязаных, набраных з запасу.

«Будуць адпрацаваныя пытанні кіравання тылавым забеспячэннем войскаў, разгрупавання запасаў матэрыяльных сродкаў, выкананне мерапрыемстваў для павышэння жывучасці абʼектаў вайсковых частак і арганізацыяў тылу», – паведамляе Міністэрства абароны.

Вучэннямі будзе кіраваць намеснік міністра абароны ў справе тылу, начальнік тылу Узброеных сілаў Беларусі генерал-маёр Андрэй Бурдыка.

Нагадаем, у апошнія два гады, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, вучэнні, трэнаванні і правяранні боегатовасці ва Узброеных сілах Беларусі набылі фактычна перманентны характар.

Лукашэнка падпісаў указ аб пераводзе дзяржаўных органаў на працу ва ўмовах ваеннага часу

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны