У Гомлі з балкона 16-павярховіка выпала пенсіянерка

21 чэрвеня ў Гомлі па вуліцы Кожара здарыўся трагічны выпадак: з 16-га паверху выпала пажылая жанчына, паведамляюць «Сильные новости».

16-павярховікі ў раёне, дзе адбылася трагедыя. Фота: городгомель.бел

Паводле словаў відавочцаў, яны пачулі гучныя крыкі на вуліцы і сталі міжвольнымі сведкамі трагедыі: жанчына некалькі хвілін стаяла на балконе 16-га паверху, а пасля скочыла ўніз.

Як паведамілі суседзі, у жанчыны быў дыягназаваны рак апошняй стадыі. Днямі яе выпісалі з лякарні.

У кватэры жанчына жыла адна. Суседка загінулай паведаміла таксама, што перад трагедыяй тая перадала ёй свой мабільны тэлефон.

Раман Шавель belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны