З пачатку ліпеня на беларуска-літоўскай мяжы затрымалі больш за 1,5 тысячы нелегальных мігрантаў

За апошнія содні літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 70 мігрантаў з Беларусі, якія незаконна перасеклі мяжу, паведамляе пагранічнае ведамства Літвы.

Нелегальныя мігранты на беларуска-літоўскай мяжы. Фота: pasienis.lt

З 70 арыштаваных замежнікаў 62 прадставіліся грамадзянамі Іраку або мелі дакументы з гэтай краіны.

Толькі ў ліпені колькасць такіх затрыманых замежнікаў перавысіла паўтары тысячы і да паўночы з 20 на 21 ліпеня склала 1567.

Усяго ў гэтым годзе на мяжы з Беларуссю было затрымана 2228 нелегальных мігрантаў. Гэты паказчык больш чым у 27 разоў вышэй, чым быў на працягу 2020 года. Сярод затрыманых на мяжы ў асноўным іракскія грамадзяне – 1215 чалавек. Таксама затрыманыя 182 конгалезца, 123 камерунца, 78 гвінейцаў, 74 іранца, 69 сірыйцаў і афганцаў, 68 расеян і іншыя грамадзяне.

У Літве назвалі шантажом прапанову Лукашэнкі вырашыць міграцыйны крызіс «не задарма»

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны