«ByPol» сцвярджае, што вагнэраўцаў збіраюцца размясціць у адной са школаў Полацкага раёну

Арганізацыя «ByPol», якую ўзначальвае Аляксандр Азараў, паведамляе, што ў вёсцы Багатырская Полацкага раёна за 2 км ад в/ч 25888 (в.Трасніца) перад самым навучальным годам закрылі школу для таго, каб рассяліць туды баевікоў ПВК Вагнэра.

У «ByPol» кажуць, што атрымалі гэтую інфармацыю ад удзельнікаў плану «Перамога».

Як сцвярджаюць у «ByPol», вагнэраўцы будуць прымаць удзел у навучальных зборах у вайсковай частцы і на палігоне, што знаходзіцца непадалёк, а жыць – у школе. Туды ж заедуць і ваеннаабавязаныя запасу, якія будуць удзельнічаць у зборах. Прызыў пачнецца ўжо на наступным тыдні.

Дзеці з малодшых класаў будуць займацца ў дзіцячым садку, а школьнікі 4 класаў і старэйшыя – будуць ездзіць у школу №14 у Полацку (больш за 3 км ад вёскі). Школу абяцаюць вярнуць сістэме адукацыі ў кастрычніку, пасля заканчэння вучэнняў, паведамляюць у «ByPol».

Пацверджання інфармацыі пра перакідвання баевікоў ПВК Вагнэра ў Полацкі раён з іншых крыніцаў пакуль не паступала.

ПВК Вагнэра ўжо месяц у Беларусі: што дакладна вядома і якія пытанні застаюцца без адказу

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны