Еўразійскі банк развіцця спрагназаваў запавольванне росту ВУП у Беларусі

Еўразійскі банк развіцця заўважыў, што рост валавога ўнутранага прадукту Беларусі ўжо запаволіўся і запаволіцца яшчэ больш. Разам з тым, мяркуюць аналітыкі, выніковы паказнік сёлета будзе высокім.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі металургічны завод. Фота: BelSteelWorks / Facebook

У штотыднёвым макрааглядзе ЕАБР адзначаецца, што ВУП Беларусі ў студзені – ліпені сёлета павялічыўся на 2,9 % год да года. У студзені – траўні быў рост 2 % год да года.

«Прамысловасць па-ранейшаму ёсць асноўным драйверам росту (прырост на 7,1 % год да года ў студзені – ліпені пасля 6 % год да года ў студзені – чэрвені). Аднак штомесячная дынаміка паказвае на некаторае запавольванне хуткасці росту: +13,7 % год да года ў ліпені пасля +15,5 % год да года ў чэрвені, пры гэтым на леташні ліпень прыходзілася максімальная глыбіня спаду прамысловай вытворчасці», – гаворыцца ў публікацыі.

У Мінэканомікі Беларусі заявілі пра рост у самых правальных галінах: IT і грузаперавозках

Аналітыкі чакаюць, што да канца года, улічваючы павышэнне базы параўнання, прамысловасць і ВУП замарудзяць тэмпы росту.

«Разам з тым дынамічны рост у першай палове года забяспечыць высокі выніковы рост ВУП у 2023 годзе», – прагназуе Еўразійскі банк развіцця.

Звышзадача – разагнаць ВУП, астатняе другасна: да чаго гэта можа прывесці

Сяргей Крот belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны