Мінздароўя дазволіла школьнікам і студэнтам хварэць без даведкі і адсутнічаць на занятках да 5 дзён

Праз высокі пад’ём сезонных захворванняў Міністэрства аховы здароўя дазволіла школьнікам і студэнтам не падаваць медычнай даведкі, калі яны адсутнічаюць на занятках не больш за 5 дзён.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Dreamstime.com

«На перыяд высокага ўздыму захворвання на вірусныя інфекцыі, у выпадку адсутнасці навучэнцаў на занятках на працягу 5 дзён у сувязі з узнікненнем у іх вострых рэспіраторных вірусных захворванняў, прадастаўленне даведкі аб часовай непрацаздольнасці не патрабуецца», – заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Адпаведны дазвол распаўсюджваецца на вучняў сярэдніх школ, прафесійна-тэхнічных устаноў, устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Паведамляецца, што мера часовая і ўведзена да асаблівага распараджэння на перыяд уздыму захворвання. У мінулым годзе ведамства выступіла з такой жа ініцыятывай.

«Кошт ураду»: у медыцыне адбываецца катастрафічная сітуацыя

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны