У сенат Польшчы паступіла пасылка на імя спікера Томаша Гродскага, у якой была ўзрыўчатка і пагрозы расправы. Аб гэтым спікер паведаміў на сваёй старонцы ў Twitter.
Oto do czego prowadzi przemysł pogardy i szczucie na przeciwników politycznych. Na moje nazwisko przyszła do Senatu paczka – list z groźbami śmierci i materiał wybuchowy. Przesyłkę przejęły odpowiednie służby. Mam nadzieję, że poradzą sobie z szybkim złapaniem sprawcy!
— Tomasz Grodzki (@profGrodzki) November 20, 2021
«Вось да чаго прыводзіць індустрыя пагарды і палітычных апанентаў. На маё імя ў Сенат прыйшла пасылка – ліст з пагрозамі расправы і выбухоўкай. Пасылку забралі адпаведныя службы. Я спадзяюся, яны хутка зладзяцца са злачынцам!» – напісаў ён.
Польская радыёстанцыя RMF паведаміла, што ўнутры было 10 грамаў парашка нітрацэлюлозы – пораху, які выкарыстоўваецца ў агнястрэльнай зброі.
Адпраўнік падпісаўся «лясным вартаўніком».
У пасылцы ўтрымліваліся пагрозы і іншым польскім палітыкам – лідару апазіцыйнай «Грамадзянскай платформы» Дональду Туску і дэпутату сейма ад партыі Туска Дарыюшу Йонскі.
АД, belsat.eu