На МТЗ адбыўся другі за два дні пажар

На тэрыторыі Менскага трактарнага заводу загарэўся будынак механічнага цэху, паведамляе МНС. Гэта другі пажар на прадпрыемстве за два дні.

Паводле звестак міністэрства надзвычайных сітуацыяў, у аднапавярховым будынку механічнага цэху МТЗ на Даўгабродскай загарэўся электрарухавік каларыфера, а таксама «адклады ў паветраводзе цеплавой заслоны ўязной брамы».

Пацярпелых няма. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Напярэдадні, 20 лістапада, на Менскім трактарным заводзе гарэў трансфарматар у сталеліцейным цэху. Плошча пажару склала 30 квадратных метраў. Пацярпелых таксама не было.

На Менскім трактарным заводзе адбыўся пажар

Сцяпан Кубік belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны