Грэцыя забараніла сваім авіякампаніям лятаць над Беларуссю

Улады Грэцыі забаранілі сваім авіякампаніям карыстацца паветранай прасторай Беларусі. Прычына – рост боязі адносна ўдзелу Беларусі ў вайне ва Украіне, піша выданне Pentapostagma.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

Грэцыя закрыла паветраную прастору для самалётаў з Беларусі, а таксама забараніла сваім авіякампаніям лятаць праз Беларусь. Пра гэтую пастанову Ўпраўлення цывільнай авіяцыі краіны, якая будзе трываць да 21 сакавіка 2023 года, паведамляе выданне Pentapostagma.

«Гэты крок зроблены на фоне росту боязі адносна ўдзелу Беларусі ў вайне ва Украіне і чакання важных заяваў з Менску», – гаворыцца ў публікацыі.

У паведамленні адзначаецца, што ў Беларусі ў складзе сумеснай рэгіянальнай групоўкі знаходзяцца расейскія войскі, якія праводзяць вучэнні.

Еўразвяз яшчэ ў чэрвені летась забараніў беларускім самалётам заходзіць у сваю паветраную прастору, а таксама рэкамендаваў еўрапейскім перавозчыкам аблятаць Беларусь. Такія захады былі прынятыя ў адказ на прымусовую пасадку ў Менску самалёта Ryanair.

Новае пра прымусовую пасадку самалёта «Ryanair» у Менску: дыспечарам кіраваў супрацоўнік КДБ

Сяргей Крот belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны