Папулярную марку дзіцячага пральнага парашку ў Беларусі прызналі небяспечнай

Па выніках лабараторных даследаванняў высветлілася, што парашок маркі «Вушасты нянь» не адпавядае патрабаванням паводле некалькіх паказнікаў. Такую выснову зрабілі адмыслоўцы Гарадзенскага абласнога цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Парашок «Вушасты нянь». Крыніца: ubratdoma.ru

Паведамляецца, што парашок «Вушасты нянь» вытворчасці АТ «Невская косметика» (Расея) не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў паводле паказнікаў бяспекі.

Даследавалася ўпакоўка масай 800 грамаў. Паводле экспертаў, парашок таксама не адпавядае патрабаванням паводле паказніку вострай таксічнасці і класу небяспекі.

З тых жа прычынаў не прайшоў тэсту і сродак для мыцця дзіцячага адзення і бялізны «Бусляня» («Аистёнок», вытворца ЗАТ «Аист», Расея).

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны