У Беларусі сталі меней будаваць жылля

Белстат на сваім сайце апублікаваў інфармацыю пра будаўніцтва жылля ў Беларусі ў студзені – лістападзе сёлета. За 11 месяцаў увялі ў эксплуатацыю крыху болей за 3 476 000 квадратных метраў. Летась было на 7,5 % больш.

Будаўніцтва жылых дамоў каля рынку ў Ждановічах. Менск, Беларусь. 29 чэрвеня 2022 года. Фота: Белсат

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у студзені – лістападзе сёлета арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі больш за 39 000 кватэраў. Гэта амаль на 10 % меней, чымся за той жа час летась.

Агулам уведзена ў эксплуатацыю сёлета 3 476 500 квадратных метраў жылля, што на 7,5 % меней, чым за студзень – лістапад летась.

У вёсках пабудавалі 1 031 000 квадратных метраў – гэта амаль 30 % ад аб’ёму цалкам па краіне.

42 % усяго пабудаванага жылля – для асобаў, якія стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў. Амаль усе гэтыя дамы і кватэры пабудавалі з дзяржаўным падтрыманнем.

Абʼёмы будаўніцтва ў Беларусі падаюць на фоне эканамічнага крызісу, падаражэння будаўнічых матэрыялаў і ад’езду будаўнікоў.

«Нашы грошы»: Беларускай будаўнічай галіне падпісаны прысуд

Сяргей Крот belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны