Беларускім і расейскім дэпутатам выдалі візы, каб паехаць у Вену для ўдзелу ў 22-м зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Аднак візы будуць дзеяць толькі цягам сесіі і выключна на тэрыторыі Аўстрыі, перадае Deutsche Welle Belarus.
Зімовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Вене пройдзе 23–24 лютага. Колькасць беларускіх дэпутатаў, якія будуць прысутнічаць на ёй, пакуль не вядомая, але чакаецца, што ўдзел у пасяджэнні прымуць 18 расейскіх дэпутатаў.
Паводле беларускага дэпутата Андрэя Савіных, 81 дэпутат выступаў за непрадастаўленне візаў расейскай і беларускай дэлегацыям.
МЗС Аўстрыі растлумачыла іхны візіт тым, што згодна з міжнародным правам краіна абавязаная выдаваць візы ўдзельнікам мерапрыемстваў АБСЕ. Але яны будуць дзеяць толькі ў Аўстрыі і толькі цягам сесіі.
Праз прысутнасць беларускага і расейскага бакоў дэлегацыя Літвы і Польшчы адмовілася прыязджаць на паседжанне, а Украіны – удзельнічаць у сесіі. Але краіны накіравалі дэлегатаў для перамоваў з партнёрамі.
Алена Рувіна belsat.eu