Вынікі пошуку для:

Аднавіўся суд у справе Віктара Бабарыкі

У судзе Маскоўскага раёну аднавіўся працэс над экс-кандыдатам на прэзідэнцтва Віктарам Бабарыкам.

Валанцёр штабу Бабарыкі Лявон Халатран прыйшоў сёння ў суд, каб падтрымаць абвінавачаных. Але на паседжанне яго не пусцілі, сказаўшы, што ў зале закончыліся месцы.

Халатран распавёў, што Віктар Бабарыка перадаў яму віншаванні з народзінамі ды што зняволены палітык моцна сумуе па добрай каве.

Амбасадар Аўстрыі Алёйзья Вёргетэр (Aloisia Wörgetter) прыйшла на суд у справе «Белгазпрамбанку».

Амбасадарка Аўстрыі Алёйзья Вёргетэр Фота: тг-канал @viktarbabarykaofficial

Адвакат Бабарыкі Зміцер Лаеўскі распавёў, што настрой у Віктара Бабарыкі – выдатны. Ён рады бачыць людзей, якія змаглі трапіць у залу.

«Любы рух, нават рух у крымінальным працэсе, – гэта ўсё ж такі лепш, чым стан нявызначанасці, – кажа адвакат Зміцер Лаеўскі.

У судзе сёння зноў зачытваюць абвінавачанне. Імаверна, сёння яго нарэшце зачытаюць цалкам. Дзмітрый Лаеўскі адзначае, што пасля месяца перапынку працэс працягваецца ў звычайным фармаце, а вось у працы адвакатаў могуць узнікнуць перашкоды:

«З’явіўся праект нарматыўнага акту, які істотна ўскладніць працу і маю і працу маіх калегаў. І не толькі ў гэтай справе».

Віктар Бабарыка на леташніх прэзідэнцкіх выбарах спрабаваў стаць супернікам Аляксандра Лукашэнкі. Яго вінавацяць паводле ч. 3 арт. 430 («Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры») і ч. 2 арт. 235 («Легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам») Крымінальнага кодэксу. Бабарыка віны не прызнае.

Працэс у «справе «Белгазпрамбанку» пачаўся 17 лютага. Справу разглядае Вярхоўны Суд у будынку суда Маскоўскага раёну.

Бабарыка: Кіраўніцтва краіны ратавала сваю ўладу ад людзей, якія хацелі змяніць жыццё да лепшага

За чатыры паседжанні не зразумелі сутнасці абвінавачання. Што кажуць пра справу Бабарыкі прысутныя на судзе

МГМ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны