У Стаўбцоўскім раёне пажылая пара загінула пад коламі цягніка

У Стаўбцоўскім раёне пад коламі хуткаснага цягніка загінула пажылая пара. Аб здарэнні паведамляе Следчы камітэт.

Пажылая пара загінула пад цягніком. Фота: Следчы камітэт / Telegram / skgovby

Паводле звестак следства, раніцай 22 красавіка на станцыі «Адцэда» у Стаўбцоўскім раёне хуткасным цягніком смяротна траўмаваныя 80-гадовыя мужчына і жанчына.

«Устаноўлена, што загінулыя муж і жонка пераходзілі шляхі па пешаходным пераходзе на забаронны гукавы і светлавы сігнал святлафора», – гаворыцца ў паведамленні.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, абставіны здарэння высвятляюцца Стаўбцоўскім раённым аддзелам Следчага камітэту, праводзіцца праверка.

Мірон Маліна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны