Вынікі даследавання Havas Group і Norstat LT сведчаць пра тое, што пагроза вайны зноў стала асноўнай крыніцай занепакоенасці літоўцаў. Пра гэта паведамляе выданне Delfi.
Трывога наконт фінансавай стабільнасці ў жыхароў Літвы застаецца высокай, але ўсё-ткі яна ніжэйшая, чым год таму.
Кіраўнік у стратэгіях Havas Group Томас Маркунас зазначае, што непасрэдная пагроза вайны вярнулася на першае месца ў спісе рэчаў, якія выклікаюць найбольшую занепакоенасць. Ён кажа, што гэта можа быць звязана не толькі з вайной ва Украіне, але і з сітуацыяй у Ізраілі.
Паводле звестак даследавання, пагрозу вайны бачаць 60 % апытаных жыхароў Літвы. Гэта на 6 пунктаў больш, чым за той жа перыяд 2023 года, і нават на 13 пунктаў больш, чым увосень 2023 году, калі 47 % літоўцаў адчувалі пагрозу вайны.
Ацэньваючы сваё фінансавае становішча, 4 з 10 жыхароў Літвы, якія прынялі ўдзел у даследаванні, адзначаюць, што жывуць лепш ці гэтак жа, як і тры гады таму. Тым не менш, паводле апытання, пераважае меркаванне, што кошты працягнуць расці.
Глеб Нержын belsat.eu