Галоўнае за 22 траўня: акцыі памяці Ашурка, выказванні Латушкі і Ціханоўскай, адпачынак Чалага

Belsat.eu падводзіць вынікі 22 траўня – 287-га дня супрацьстаяння грамадства і ўладаў.

Ціханоўская і Латушка пракаментавалі смерці ў калоніі Вітольда Ашурка

Святлана Ціханоўская назвала памерлага героем пераменаў.

Я гляджу на нашых герояў, якія гадамі ваявалі за свабоду, пакуль многіх з нас не было побач з імі, і не магу адчуваць нічога, акрамя падзякі і шкадавання, што толькі цяпер мы ўсвядомілі, у якой краіне жывем. Але цяпер, калі мы прачнуліся, гэта стала нашым абавязкам – узяць адказнасць за будучыню і давесці справу да канца», – адзначыла яна.

У сваю чаргу Павел Латушка нагадаў, што менавіта з ліста Вітольда Ашурка «ўвесь свет даведаўся, што ў шклоўскай калоніі на адзенне палітычных зняволеных прышываюць жоўтыя біркі».

«Выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім Вітольда, які прысвяціў сваё жыццё свабодзе нашай краіны», – падкрэсліў ён.

Каля амбасадаў Беларусі ў Варшаве і Вільні, а таксама ў iншых гарадах прайшлі акцыі салідарнасці

Акцыя салідарнасці ў Вільні. Фота: АР / Белсат
Акцыя салідарнасці ў Вільні. Фота: АР / Белсат
Акцыя салідарнасці ў Вільні. Фота: АР / Белсат
Акцыя салідарнасці ў Вільні. Фота: АР / Белсат
Акцыя ў Вільні. Фота: «Краіна для жыцця»
Акцыя ў Вільні. Фота: «Краіна для жыцця»

Ультыматум перакрыць чыгунку паміж Беларуссю і Літвой паставілі беларусы, як пратэст супраць бяздзеяння ўладаў.

Акцыя прайшла недалёка ад літоўска-беларускай мяжы. Пад час акцыі ўдзельнікі трымалі ў руках плакат «Вы ведаеце, што рабіць» і ланцугі з замкамі як сімвал прыкоўвання сябе да чыгуначных рэек.

Беларусы пратэстуюць на чыгунцы ля беларускай мяжы супраць бяздзеянняў ўладаў. Фота: АР / Белсат
Беларусы пратэстуюць на чыгунцы ля беларускай мяжы супраць бяздзеянняў ўладаў. Фота: АР / Белсат
Беларусы пратэстуюць на чыгунцы ля беларускай мяжы супраць бяздзеянняў ўладаў. Фота: АР / Белсат

Беларусы Беластока сення 22.05 насупраць Генеральнага Консульства РБ усклалі кветкі каля партрэта забітага рэжымам Лукашэнкі палітычнага вязня Вітольда Ашурака.

«Мы памятаем пра кожнага забітага і прыйдзе час калі кожны адкажа за свае дзеянні».

Акцыя салідарнасці беларусаў Беластоку. Фота чытачоў Белсат
Акцыя салідарнасці беларусаў Беластоку. Фота чытачоў Белсат
Варшава. Пікет у падтрымку журналістаў сабраў больш за 50 чалавек.
Акцыя салідарнасці ў Варшаве. Фота чытачоў Белсат
Акцыя салідарнасці ў Варшаве. Фота чытачоў Белсат

Маскоўская дыяспара смуткуе аб чарговай ахвяры крывавага рэжыму, якой стаў палітвязень Вітольд Ашурок.

Акцыя салідарнасці ў Маскве. Фота чытачоў Белсат

Беларусы Гаагі таксама ўшанавалі памяць памерлага.

Акцыя салідарнасці ў Гаазе. Фота чытачоў Белсат

Людзі выходзяць на акцыі і ў Беларусі

Затрымалі і адпусцілі жонку арыштаванага былога міліцыянта Кулакоўскага

Юлію Кулакоўскую папрасілі прыехаць да ізалятару на Акрэсціна, каб перадаць мужу неабходныя лекі.

Спадарыні дазволілі зайсці, але назад яна ўжо не выйшла. Па папярэдняй інфармацыі, жанчыну адвезлі ў Цэнтральнае РУУС Менску.

16:05. Юлію Кулакоўскую – жонку зняволенага былога міліцыянта Дзмітрыя Кулакоўскага – вызвалілі.

Дзмітрыя Кулакоўскага 20 траўня асудзілі на 15 дзён арышту за «непадпарадкаванне». Гэта адбылося на наступны дзень пасля выхаду перадачы «Белсату», у якой сярод іншых удзельнічалі Дзмітрый і Юлія.

Youtube-канал Сяргея Чалага «адпраўляецца ў адпачынак»

Сяргей Чалы, эканаміст, аўтар праграмы «Эканоміка на пальцах». Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

«Канал адпраўляецца ў адпачынак на нявызначаны час. Прычына, як вы зразумелі, у непераадольных цяжкасцях. Са мной усё добра», – паведаміў аналітык.

Па суботах Сяргей Чалы эканаміст ладзіў жывыя эфіры, у якіх адказваў на пытанні карыстальнікаў і каментаваў бягучыя падзеі ў краіне. За тры месяцы ягоны канал набраў амаль 67 тыс. падпісчыкаў, а прагляды дасягалі 280 тыс.

У Менску пачаўся «Пастэрнак»

Два дні вегетарыянскай ежы, эка-маркет, творчыя майстэрні, лекцыі, танцы, кіно, канцэрты і атмасфера амаль той самай, дакрызіснай вуліцы Кастрычніцкай. У Менску 21 і 22 траўня праходзіць эка-фестываль «Пастэрнак».

Эка-фестываль «Пастэрнак». Менск, Беларусь, 22 траўня 2021 года. Фота: АВ / Белсат

Эка-фестываль «Пастэрнак» распачынае сезон вулічных імпрэзаў у Менску

Сяргей «Хлопотное дельце» Міронаў і яго маці на волі!

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны