У Калінкавіцкім раёне вартаўнік патануў у ёмістасці з малаком

Раніцай працаўнікі малочнатаварнай фермы «Залатуха», што ў Калінкавіцкім раёне, выявілі ў металічнай ёмістасці з малаком цела начнога вартаўніка, паведамляе Следчы камітэт. Супрацоўнікі РАСК разбіраюцца ў абставінах здарэння.

Ёмістасць з малаком, у якой патануў вартаўнік. Фота: Следчы камітэт / Telegram

Каля 6 гадзін раніцы 22 траўня ў Калінкавіцкім раёне працаўнікі малочнатаварнай фермы «Залатуха» выявілі ў металічнай ёмістасці з малаком цела начнога вартаўніка.

Следчыя паведамляюць, што ёмістасць, якая змяшчае 6 тон малака, знаходзілася ў памяшканні халадзільнага аддзялення. 53-гадовы начны вартаўнік патануў у малацэ.

Следчыя разбіраюцца ў абставінах трагічнага здарэння.

Сцёкі гною і трупы жывёлы. Мінпрыроды фіксуе парушэнні ў калгасах

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны