Ад пажараў у Еўропе да абстрэлаў ва Украіне. Падзеі са свету ў фотаздымках

Мёртвы кіт у Каліфорніі, жыццё Харкава пад штодзённымі ракетнымі абстрэламі, пажары ў Грэцыі і Францыі, наймацнейшая спякота ў Вялікай Брытаніі ды асушанае возера ў Аўстрыі – абралі самыя моцныя падзеі тыдня ў фотаздымках.

Наталля Пастэрнак засталася адна ў сваім доме ў паўночнай Салтаўцы, жыве ў падвале. У руках яна трымае аднаго з катоў, ад якіх адмовіліся сем’і ўцекачоў ад вайны. Харкаў, Украіна. Фота: Nacho Doce / Reuters / Forum
Са Львова ў Кракаў прыехалі экспанаты для выставы «Новы пачатак. Мадэрнізм у ІІ Рэчы Паспалітай». На здымку – дырэктар Нацыянальнага музею Анджэй Шчэрскі разглядае карціну Міхайлы Байчука «Прарок Ілля». Кракаў, Польшча. Фота: Filip Radwanski / Forum
Пажарнік тушыць лясны пажар у Афінах, Грэцыя. Фота: Costas Baltas / Reuters / Forum
Украінскія вайскоўцы страляюць з гаўбіцы M777 на лініі фронту ў Харкаўскай вобласці, Украіна. Фота: Gleb Garanich / Reuters / Forum
Цягнік едзе на дне асушанай тэрыторыі каля месца здабычы солі з Бурлінскага салёнага возера ў Алтайскім краі, Расея. Фота: Alexey Malgavko / Reuters / Forum
Паліцыянт дапамагае сталай жанчыне пакінуць ейную кватэру ў жылым доме, што пацярпеў ад расейскага авіяўдару. Краматорск, Данецкая вобласць, Украіна. Фота: Gleb Garanich / Reuters / Forum
Рэакцыя жанчыны на паведамленне пра смерць мужа. Яго забіла расейская ракета падчас абстрэлу рынку Барабашова ў Харкаве, Украіна. Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News
Мёртвы гарбаты кіт, выкінуты на пляж Шарп-Парк у горадзе Пасіфіка, ЗША. Фота: Carlos Barria / Reuters / Forum
Кемпінг «La Foret» пасля ляснога пажару. Пажарнікі на паўднёвым захадзе Францыі змагаюцца ў жахлівай спякоце, каб стрымаць два масіўныя цэнтры пажару. Жыронд, Францыя. Фота: Moritz Thibaud / ABACA / Abaca Press / Forum
Чалавек ахалоджваецца ў фантане на Трафальгарскай плошчы падчас спякоты ў Лондане, Вялікая Брытанія. Фота: Henry Nicholls / Reuters / Forum
Вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі Украіны падчас пахавання жаўнера з палка «Азоў» Ігара Міхайлішына. Ён загінуў у баі за Марыупаль 20 сакавіка 2022 года. Львоў, Украіна. Фота: Stringer / Reuters / Forum
Алмазная дыядэма з асабістай калекцыі каралевы Элізабэт II, што разам з іншымі экспанатамі будзе дэманстравацца на адкрыцці ў спецыяльнай экспазіцыі «Platinum Jubilee: The Queen’s Concretion» у Бакінгэмскім палацы. Лондан, Вялікая Брытанія. Фота: Kirsty OʼConnor / Press Association / East News
Шокавы змест
Каб пабачыць, клікні на фота/відэа
Бацька трымае за руку забітага ў выніку расейскага абстрэлу 13-гадовага сына. Харкаў, Украіна. Фота: Hector Adolfo Quintanar Perez / Zuma Press / Forum
Устойлівая спякота прывяла да крытычнага падзення ўзроўню вады ў возеры Ціксі (Zicksee) і гібелі сотняў рыбаў. Бургенлянд, Аўстрыя. Фота: Alex Halada / AFP / East News

«Марсіянскія хронікі» наяве: Да чаго прыводзіць спякота ў Еўропе

Агата Квяткоўская belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны