ГУБАЗіК пачаў затрымліваць людзей, якія пісалі каментары пра загінулага міліцыянта з Баранавічаў

У тэлеграм-канале ГУБАЗіКа ўжо з’явіліся «пакаяльныя відэа» з пяццю мужчынамі, якіх вінавацяць у абразе Аляксея Гецьмана, які атрымаў траўму шыі, калі ўдарыўся аб дно вадаёма. Нейкі час пасля траўмы ён быў паралізаваны, але пазней памёр.

Верагодна, затрыманых абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады і распальванні сацыяльнай варожасці.

Аляксей Гецьман. Фота: nashkraj.by

Аляксей Гецьман актыўна займаўся рэпрэсіямі супраць беларусаў, фабрыкаваў адміністратыўныя і крымінальныя справы, яго падначаленыя хлусілі ў судах.

Раней за каментары пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка ў Беларусі 28 верасня 2021 года затрымалі каля 200 чалавек. Тады затрыманні прайшлі па ўсёй краіне – у Менску, Гомлі, Берасце, Горадні, Віцебску і іншых гарадах.

Памёр адзін з начальнікаў баранавіцкай міліцыі. Ён зламаў шыю, калі ныраў у ваду

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны