Літва дазволіла прасіць прытулку ў сваёй амбасадзе ў Менску

Амбасада Літвы ў Менску. Фота: visanow.ru

З 22 верасня Літва стварыла для ўцекачоў магчымасць прасіць прытулку ў амбасадзе краіны ў Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаў міністр абароны суседняй краіны Арвідас Анушаўскас, паведамляе літоўскі партал Delfi.lt.

«Прашэнні замежных грамадзянаў аб прадастаўленні прытулку могуць падавацца ў пасольстве Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь», – гаворыцца ў дакуменце.

Дагэтуль уцекачы маглі прасіць прытулак у Літве толькі на памежных пунктах.

Чаму Літве забаранілі выправаджваць у Беларусь пяцёх афганцаў. Менск знайшоў у законах дзіру?

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны