«Менскэнерга» папярэджвае аб магчымым з’яўленні паху мазуту ў сталіцы

У сувязі з пачаткам ацяпляльнага перыяду, плануецца папаўненне запасу мазуту на Менскай ЦЭЦ-4, з-за чаго ў горадзе можа з’явіцца пах мазуту, паведамляе «Менскэнерга».

Менская ЦЭЦ-4. Фота: belnovosti.by

Як заяўляе «Менскэнерга», зʼяўленне паху мазуту «магчыма ў заходніх, паўднёва-заходніх і паўднёва-ўсходніх вятрах». Раней на зʼяўлення непрыемнага паху з ЦЭЦ-4 скардзіліся жыхары Паўднёва-Захаду, Сухарава і Малінаўкі.

Ацяпляльны сезон у Менску пачнецца 20 верасня з дзіцячых садкоў і школаў

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны