Бізнесмен Віталь Сініцкі выйшаў на волю

«Наша ніва» паведамляе, што на мінулым тыдні выйшаў на волю бізнесмен Віталь Сініцкі.

Ён трапіў у СІЗА з-за таго, што сам напісаў у падатковую з просьбай праверыць свае прадпрыемствы. Там палічылі, што ён сыходзіў ад падаткаў. У выніку бізнесмена затрымалі па крымінальным артыкуле.

Бізнесмен Віталь Сініцкі. Фота: realt.by

Паводле інфармацыі выдання, бізнесмен ўжо заплаціў 10 мільёнаў долараў «кампенсацыі».

Цяпер Сініцкі знаходзіцца ў Беларус і не плануе пакідаць краіну з-за вялікай колькасць бізнесаў.

Сініцкі займае 38-е месца ў рэйтынгу паспяховых і ўплывовых бізнесоўцаў часопісу «Ежедневник». Ягоная кампанія валодае менскімі бізнес-цэнтрамі «Тытан», «Цівалі», «Арлан», «Хваля», «Анкор», гандлёвым цэнтрам «Трум» і прамысловай базай на вуліцы Гурскага. Таксама Сініцкі займаецца забудовай участка насупраць тэатру Музкамедыі на Нямізе.

«Наша ніва»: Затрыманы Віталь Сініцкі, уласнік менскіх бізнес-цэнтраў

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны