Справу Бараноўскага, на якога склалі 12 пратаколаў за рэпост матэрыялаў «Белсату», зноў накіравалі на дапрацоўванне

У судзе Ленінскага раёну Берасця зноў не змаглі пакараць берасцейскага краязнаўца і рэдактара газеты «Царква». Суддзя чарговы раз накіраваў справу Ігара Бараноўскага на дапрацоўванне.

На краязнаўцу Ігара Бараноўскага міліцыянты ў кастрычніку склалі два адміністратыўныя пратаколы паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ («Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавоз інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць»). Падставай для справы стала тое, што Бараноўскі ў сваіх сацсетках змясціў відэаінтэрвю Ціханоўскай і банер з інфармацыяй пра колькасць палітвязняў у краіне, якія былі апублікаваныя на «Белсаце».

28 кастрычніка суддзя накіраваў пратаколы на дапрацоўванне. У выніку міліцыянты «дапрацавалі» і склалі 10 пратаколаў, за кожны перадрук матэрыялаў «Белсату». Але 22 лістапада суддзя зноў накіраваў пратаколы на дапрацоўванне.

За рэпосты матэрыялаў «Белсату» на берасцейскага краязнаўцу склалі 12 пратаколаў

АЛ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны