«Рэйкавага партызана» Віталя Мельніка пакаралі 16 гадамі калоніі

Суд над «рэйкавым партызанам» Віталём Мельнікам скончыўся выракам – 16 гадоў калоніі. Мужчына дагэтуль перасоўваецца на мыліцах, бо пры затрыманні яму прастрэлілі калені. Аб гэтым паведаміў тэлеграм-канал «dissidentby».

Віталь Мельнік. Фота: Telegram /dissidentBY

Як паведамляюць праваахоўнікі,  Віталю Мельніку вынеслі прысуд — 16 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Таксама ён мусіць сплаціць штраф ў памеры 300 базавых велічынь, што сёння складае Br 9600.

Вядома, што мужчына пражывае ў вёсцы Хадакова Мінскага раёна, у яго ёсць маленькае дзіця. Сям’я лічыць, што Віталь не мае дачынення да прад’яўленых артыкулаў, і звязвае яго затрыманне з помстай мясцовага суддзі, а таксама тым, што раней у Віталя была судзімасць.

Пры затрыманні беларусу прастрэлілі каленныя суставы. Дагэтуль ён перасоўваецца на мыліцах.

Суд над Віталём Мельнікам пачаўся 5 снежня ў Мінскім абласным судзе і праходзіў у закрытым рэжыме. Судовы працэс вяла суддзя Анжаліка Данілава.

Антон Тачняк belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны