Пра смерць Сяргея Мацкойця паведаміла журналістка Любоў Лунёва.
«Яго добра ведаюць як удзельніка шматлікіх вулічных дэманстрацыяў. Сяргей Мацкойць дзясяткі разоў затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі падчас разгону вулічных акцый, адбываў арышты і выплачваў штрафы», – піша Любоў Лунёва.
Грамадскі актывіст таксама быў удзельнікам абароны народнага мемарыялу «Курапаты» падчас будоўлі кальцавой дарогі.
Сяргея Мацкойца затрымлівалі дзясяткі разоў. Ён неаднойчы адбываў арышт ў камерах спецпрыёмніка на Акрэсціна. Сяргея таксама каралі штрафамі. Незадоўга да сваёй смерці ён адбываў арышт, але пакуль невядома па якім артыкуле. Працаваў апошнім часам Сяргей Мацкойц у гаражным кааператыве.
Праваабаронцы фіксавалі рэпрэсіі супраць Сяргея Мацкойця ў 2002 годзе за тое, што адстойваў незалежнасць Беларусі.
Рэдакцыя «Белсату» выказвае спачуванні блізкім спадара Сяргея.
Арсен Рудэнка belsat.eu