На паўночным захадзе Кітаю, у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, у ноч на аўторак, 23 студзеня, адбыўся землятрус з магнітудай 7,1. Ачаг залягаў на глыбіні 22 кіламетраў.
У выніку землятрусу цалкам разбураныя 47 дамоў, 78 – пашкоджаныя, былі зафіксаваныя перабоі з электразабеспячэннем. Аб падземных штуршках таксама паведамілі жыхары Сінь-Цзяну, Урумчы і Кашкару. Шэсць чалавек атрымалі раненні.
Моцныя падземныя штуршкі з максімальнаю магнітудаю 6,2 адчуваліся на тэрыторыі Кыргызстану і ў некаторых рэгіёнах Узбекістану і Казахстану.
У Алматы па медычную дапамогу звярнуліся 44 асобы, сярод іх – 10 дзяцей. Трое атрымалі траўмы, калі выскоквалі з вокнаў сваіх дамоў. Трое дарослых і пяцёра дзяцей шпіталізаваныя.
У выніку землятрусу спынялася праца аэрапорту ў Алматы.
Марыя Міхалевіч belsat.eu