Лукашэнка прызначыў новага начальніка вайсковай авіяцыі

Палкоўнік Леанід Давідовіч прызначаны намеснікам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Збройных Сілаў Беларусі – начальнікам авіяцыі. Адпаведны ўказ № 46 падпісаў 23 лютага Аляксандр Лукашэнка.

Леанід Давідовіч. Фота: nashkraj.by

Менш як год таму, 24 траўня 2022 года, Давідовіч быў прызначаны кіраваць 61-й знішчальнай авіябазай у Баранавічах.

Палкоўніку 45 гадоў, ён нарадзіўся ў Баранавічах. Скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі. 2005-2007-м вучыўся ў Ваенна-паветранай акадэміі імя Юрыя Гагарына ў Маскоўскай вобласці РФ. У 2016-2018 гадах праходзіў навучанне ў Ваеннай акадэміі Генеральнага штабу Збройных Сілаў Расеі. Перад прызначэннем у Баранавічы займаў пасаду намесніка начальніка 2-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштабу.

Папярэднім намеснікам камандуючага ВПС і войскамі СПА Збройных Сілаў Беларусі – начальнікам авіяцыі быў Андрэй Лук’яновіч, якога Лукашэнка 13 снежня 2022 года прызначыў новым камандуючым ВПС і войскамі СПА.

У лістападзе 2022 года папярэдняга камандуючага ВПС і войскамі СПА Ігара Голуба вызвалілі ад пасады.

Якуб Хруст belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны