Аляксей Талай і іншыя беларускія асобы і кампаніі трапілі пад санкцыі ЗША і Еўразвязу
2024.02.23 17:45
Еўразвяз і Злучаныя Штаты прынялі 23 лютага чарговыя санкцыі супраць Расеі за вайну ва Украіне. Але пад гэтыя санкцыі трапілі таксама грамадзяне Беларусі і беларускія кампаніі.
Аляксей Талай падчас наведвання акупаваных тэрыторыяў Украіны. Здымак прадстаўлены ініцыятывай «BelPol»
Пад санкцыі Еўразвязу (спіс у PDF) трапілі такія беларускія кампаніі:
ААТ «Пеленг»;
ГА «Дэльфіны» – арганізацыя, якая ўдзельнічала ў незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей у Беларусь;
Фонд Аляксея Талая;
ААТ «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення»;
ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод».
Таксама пад санкцыі Еўразвязу трапілі наступныя асобы з Беларусі:
Аляксей Талай, які арганізуе вываз украінскіх дзяцей у Беларусь;
Дзмітрый Шаўцоў, скандальны генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа;
Павел Случак, генеральны дырэктар Аршанскага авіярамонтнага заводу;
Валерый Шаціла, дырэктар ААТ «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення»;
Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Наваполацкага гарвыканкаму;