Эксперт: За два месяцы вайны ва Украіне Расея страціла траціну сваёй групоўкі

З пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварвання Расеі на тэрыторыю незалежнай Украіны акупацыйныя войскі РФ страцілі 30 % жывой сілы. Пра гэта ў інтэрв’ю УНІАН заявіў кіраўнік Цэнтру вайскова-палітычных даследаванняў Аляксандр Мусіенка.

Падбітыя расейскія БТРы. Фота: УНІАН / Telegram

«Увесь кантынгент Расеі, які цяпер накіраваны на наступальныя дзеянні супраць Украіны, можа складаць ад 55 да 75 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Вось такая лічба ёсць, але гэта не ў 5 разоў больш за ўкраінскія сілы. І гэта дакладна не тая лічба, якая патрэбная была Расеі для наступлення.

Усё гэта, па-першае, сведчыць аб тым, што Расея ўжо страціла як мінімум траціну сваёй групоўкі, якую задзеяла 24 лютага. Гэта значыць, 30 % як мінімум з той расейскай групоўкі ўжо страчаныя. Або загінулі, або параненыя, або ўзятыя ў палон», – адзначыў Аляксандр Мусіенка.

Эксперт таксама зазначыў, што папоўніць страты жывой сілы за кошт мабілізацыі Расея не зможа.

«Мабілізаваць і нагнаць свае страты ім не ўдаецца. Таму колькасць войска, якую яны цяпер збіраюць для гэтага «ўдарнага кулака», яны спрабуюць фармаваць з таго, што ёсць. Ім гэта трэба, каб дасягнуць хоць якой-небудзь перавагі, хаця б на адным з кірункаў», – заявіў вайсковы эксперт.

24 лютага 2022 года Расея ўварвалася ў незалежную Украіну. Пачаліся абстрэлы і бамбаванне ўкраінскіх гарадоў. Гіне мірнае насельніцтва. Дамоўленасці аб зялёных калідорах сістэматычна парушаюцца, эвакуацыйныя канвоі абстрэльваюцца. У шмат якіх населеных пунктах назіраецца гуманітарная катастрофа. Аб перамір’і перад праваслаўным Вялікаднем дамовіцца не ўдалося. Ідзе 59-ы дзень вайны.

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 23 красавіка

ЗК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны