У візавых цэнтрах у гарадах Беларусі ўвялі асобную рэгістрацыю для людзей, старэйшых за 60 гадоў, якія ездзяць у Польшчу да дзяцей і ўнукаў. Пра гэта паведамляе «VFS Global».
Зазначаецца, што ў сістэму рэгістрацыі на падачу дакументаў у польскія візавыя цэнтры Менску, Магілёва, Гомля, Берасця, Баранавічаў і Пінску дададзена новая катэгорыя «Priglashenie UW dla 60 i starshe od detej i vnukov» для рэгістрацыі заяўнікаў, старэйшых за 60 гадоў, якія плануюць падачу дакументаў на падставе запрашэння ад дзяцей і ўнукаў, зарэгістраванага ў ваяводстве.
«VFS Global» папярэджвае, што калі пры правяранні рэгістрацыі ў візавым цэнтры будзе выяўленая неадпаведнасць пазначанай катэгорыі, дакументаў у візавым цэнтры не прымуць.
Глеб Нержын belsat.eu