Еўразвяз узгадніў сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Сектаральныя санкцыі могуць быць апублікаваныя ў афіцыйным часопісе ЕЗ заўтра ўвечары.

«Амбасадары ЕЗ толькі што далі зялёнае святло сектаральным санкцыям супраць Беларусі. Неўзабаве пачынаецца так званая «пісьмовая працэдура», якая павінна быць завершана заўтра, што азначае, што санкцыі могуць быць апублікаваныя ў афіцыйным часопісе ЕЗ заўтра позна ўвечары», – паведаміў у Twitter брусельскі журналіст RFE/RL Рыкард Юзьвяк.

Раней паведамлялася, што сектаральныя санкцыі мусяць закрануць банкаўскую, калійную і нафтавую галіны.

Кіраўнік МЗС Літвы: санкцыі супраць беларускіх угнаенняў будуць паэтапнымі

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны