Вайскоўцаў ССА перакінулі на поўдзень Беларусі

Мінабароны паведаміла, што вайскоўцы аднаго са злучэнняў сілаў спецыяльных аперацыяў (ССА) прыбылі ў новы пазіцыйны раён на поўдні Беларусі.

Вайскоўцы ССА прыбылі ў новы пазіцыйны раён на поўдні Беларусі. Фота: modmilby / Telegram

«Тут дэсантнікі выконваюць задачы па патруляванні тэрыторыі, нясенні дзяжурства на блокпастах, вядзенні наземнай і паветранай разведкі з дапамогай беспілотнікаў, а таксама адбіццю нападаў умоўнага суперніка з зямлі і з паветра. Для ўзмацнення нададзены артылерыйскія падраздзяленні», – гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.

Мінабароны зазначае, што вайскоўцы ССА працуюць у цесным узаемадзеянні з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады, МУС і Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Імаверна, вайскоўцы ССА знаходзяцца ў памежных з Украінай раёнах. Аднак канкрэтныя лакацыі не называюцца.

Руціна, імітацыя ці пагроза? Што трэба ведаць пра чарговае правяранне боегатовасці

Нагадаем, Мінабароны 21 чэрвеня абвесціла раптоўнае правяранне баявой гатовасці Узброеных сілаў Беларусі, якая мае адбыцца на тэрыторыі Берасцейшчыны і Гомельшчыны. Да вучэнняў вучэнняў прыцягнуты вайсковыя падраздзяленні аператыўных камандаванняў, сілаў спецыяльных аперацыяў (ССА), ракетных войск, артылерыі, вайскова-паветраных сілаў і супрацьпаветранай абароны.

Раптоўнае правяранне беларускай арміі было абвешчана на наступны дзень пасля таго, як Дзяржаўны памежны камітэт заявіў пра павелічэнне ўкраінскага вайсковага кантынгенту на мяжы з Беларуссю ў Жытомірскай вобласці і пра недапушчальнасць правакацыяў.

Хочуць апраўдаць кантроль за беларусамі. Навошта вайскоўцы ўмацоўваюць мяжу з Украінай

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны