«Дзе Крэмль – там кроў і разруха». Беларусы Беластоку зладзілі акцыю супраць расейскай акупацыі

У Беластоку ў скверы Вольнай Беларусі прадстаўнікі дыяспары зладзілі акцыю «Разам супраць пагрозы суверэнітэту». У мітынгу таксама ўзялі ўдзел жаўнеры Паспалітага рушэння, паведаміў карэспандэнт «Белсату».

Акцыя беларусаў Беластоку «Разам супраць пагрозы суверэнітэту». 23 ліпеня 2023 года. Фота: Белсат

Акцыю зладзілі ля беларускага консульства, дзе нядаўна з’явіўся сквер Вольнай Беларусі. Беларусы выступілі супраць ядравай зброі, вагнэраўцаў і расейскіх базаў у нашай краіне.

Акцыя беларусаў Беластоку «Разам супраць пагрозы суверэнітэту». 23 ліпеня 2023 года. Фота: Белсат

«Мы, беларусы за мяжою, выходзячы на акцыі пратэсту, можам паказаць усяму свету, што нам не ўсё роўна», – заявілі ўдзельнікі акцыі.

Акцыя беларусаў Беластоку «Разам супраць пагрозы суверэнітэту». 23 ліпеня 2023 года. Фота: Белсат

Разам з беларусамі Беластоку ў акцыі ўзялі ўдзел жаўнеры Паспалітага рушэння.

Акцыя беларусаў Беластоку «Разам супраць пагрозы суверэнітэту». 23 ліпеня 2023 года. Фота: Белсат

Акцыя называлася «Разам супраць пагрозы суверэнітэту».

Акцыя беларусаў Беластоку «Разам супраць пагрозы суверэнітэту». 23 ліпеня 2023 года. Фота: Белсат

Беларусы Беластоку рэгулярна ладзяць акцыі побач з консульствам. 11 ліпеня дыяспара ўспамінала закатаванага мастака Алеся Пушкіна. 18 чэрвеня беларусы правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі.

Святлана Ціханоўская ўрачыста адкрыла Сквер Вольнай Беларусі ў Беластоку

Сяргей Крот belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны