Грэцкі востраў Родас у агні. Турыстаў эвакуююць з гатэляў і пляжаў

Тысячы мясцовых жыхароў і турыстаў былі эвакуяваныя са сваіх дамоў і гатэляў на востраве Родас у Грэцыі. Намеснік начальніка пажарнай аховы Грэцыі распавёў пра пажары ў шмат якіх раёнах краіны, але на Радосе яны самыя складаныя, перадае BBC.

Пажары ў Грэцыі. Фота: fireservice.gr

На ўсходзе вострава сітуацыя асабліва няпростая, і людзей з пляжаў эвакуююць судны берагавой аховы і прыватныя чоўны. У раёне Кіятары тры атэлі ўжо закранутыя агнём.

Каб дапамагчы мясцовым камандам, на Родас прыбылі пажарнікі з іншых краінаў, напрыклад, з Польшчы і Славаччыны.

У гэтыя выхадныя ў Грэцыі чакаецца яшчэ больш моцная спякота: тэмпература можа падняцца да 45°C. Анамальная спякота дасягне свайго піка ў нядзелю, але пасля кароткай перадышкі ў панядзелак на Грэцыю, паводле прагнозаў, абрынецца яшчэ адна хваля анамальна высокіх тэмператур, якая працягнецца да наступных выходных. Не выключана, што Грэцыю чакае самая страшная ліпеньская спёка за апошнія 50 гадоў.

Усім жыхарам краіны параілі не выходзіць з дамоў у самы спякотны час дня, а галоўная турыстычная славутасць Афінаў, Акропаль, будзе закрыты для наведвання ў тыя ж гадзіны.

Над Менскім морам пранёсся смерч. Загінула дзяўчына

Якуб Хруст belsat.eu

Тэгі: Грэцыя
Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны