NATO пагадзілася склікаць Раду з Украінай для абмеркавання паводзінаў Расеі ў Чорным моры

Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг на просьбу Кіева правядзе 26 ліпеня пасяджэнне Рады альянсу з Украінай. Пра гэта паведамляе RTBF са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Альянсу Аану Лунгеску.

Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнберг і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: president.gov.ua

Рада, утвораная ў ліпені на саміце NATO ў Вільні, склікаецца, каб «пракансультавацца з нагоды апошніх падзеяў і абмеркаваць транспартаванне ўкраінскага збожжа праз Чорнае мора». Сустрэча пройдзе на ўзроўні амбасадараў.

Незадоўга перад гэтым Енс Стольтэнбэрг размаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім пра выхад Расеі са збожжавай угоды і асудзіў «спробу Масквы выкарыстоўваць харчаванне ў якасці ваеннага сродку».

У вечаровым відэазвароце 22 ліпеня Зяленскі распавёў, што падчас тэлефоннай размовы прасіў Стольтэнбэрга неадкладна склікаць Раду Украіна – NATO праз агрэсіўныя крокі РФ у Чорным моры.

Зяленскі паабяцаў адказаць Расеі за «тэрарыстычны напад» на Адэсу

Якуб Хруст belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны