У Менску «за здраду дзяржаве» будуць судзіць экс-кіраўніка Саюзу турыстычных арганізацыяў

24 ліпеня Менскі гарадскі суд пачне разгляд справы ў дачыненні Аляксандра Мірскага, аднаго з лідараў турыстычнай галіны Беларусі. Пра гэта піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Аляксандр Мірскі. Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram

Справу паводле ч. 1 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве») будзе разглядаць Алена Шылько.

Аляксандр Мірскі стварыў турфірму «Сакуб» і затым кіраваў кампаніяй «Нова тур». Таксама ён узначальваў Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацыяў з 2008 да 2013 года і ў 2014–2019 гады.

Пра затрыманне Мірскага ўзімку распавялі ў прапагандысцкім фільме на АНТ. Там паведамлялася, што ён сем гадоў супрацоўнічаў з польскімі і літоўскімі спецслужбамі, а цяпер застаецца пад следствам і абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве.

Якуб Хруст belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны