КДБ паведаміў пра затрыманне чалавека, які нібыта звозіў у Беларусь зброю

Затрыманы КДБ Сяргей Сакалоў. Скрыншот / АТН

Зброя, якую паказалі ў тызэры сюжэту, нібыта «прызначалася для ўзбраення тэрарыстычных групаў», – паведамляе тэлеграм-канал Белтэлерадыёкампаніі.

Паводле інфармацыі БТ, затрыманы Сяргей Сакалоў зрабіў некалькі хованак са зброяй, а сам ёсць адмыслоўцам у падрыўной справе і мае снайперскую падрыхтоўку. У сюжэце ідзецца пра тое, што мужчына сачыў за палітыкамі і сілавікамі, каб напасці на іх.

Сілавікі выйшлі на затрыманага падчас распрацоўвання справы пра напад на дом дэпутата Алега Гайдукевіча.

На відэа Сакалоў распавядае, што з ім звязаўся нейкі Алег, запрапанаваў рыхтаваць падтрымку супраціву ў Беларусі і дамовіўся пра сустрэчу ў Кіеве.

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны