23 верасня ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» затрымалі генеральнага дырэктара сеткі дыскаўнтараў «Востраў чысціні» Віктара Ромука, а таксама ягоную жонку Аксану Ромук, паведамляе тэлеграм-канал «Мотолько помоги».
22 верасня ў офісе групы кампаніі «Romax» на вуліцы Кульман у Менску, якая і валодае сеткаю крамаў «Востраў чысціні і смаку», прайшоў ператрус. Паводле папярэдняй інфармацыі, праводзілі яго супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў.
Пасля ператрусу сілавікі забралі тэхніку. Абшукалі таксама склад і вытворчую пляцоўку. Згодна з непацверджанай інфармацыяй, ёсць затрыманыя.
Марыя Міхалевіч belsat.eu