Міністэрства абароны Расеі ўдакладніла, каго не закране частковая мабілізацыя

Міністэрства абароны Расеі прыняло рашэнне не прызываць на вайсковую службу ў межах частковай мабілізацыі некаторыя катэгорыі грамадзянаў, піша агенцтва ТАСС. Сярод іх – супрацоўнікі галіны інфармацыйных тэхналогіяў і сувязі, фінансавых структураў, заснавальнікі зарэгістраваных сродкаў масавай інфармацыі.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: vpk.name

Прынятае рашэнне аб непрыцягненні да вайсковай службы ў межах частковай мабілізацыі грамадзянаў з вышэйшай адукацыяй у шэрагу спецыяльнасцяў і кірункаў падрыхтоўкі. Сярод іх супрацоўнікі:

  • акрэдытаваных арганізацыяў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне інфармацыйных тэхналогіяў і задзеяныя ў распрацоўванні, развіцці, укараненні, суправаджэнні і эксплуатацыі рашэнняў у галіне інфармацыйных тэхналогіяў і забеспячэння функцыянавання інфармацыйнай інфраструктуры;
  • расейскіх аператараў сувязі і задзеяныя ў забеспячэнні ўстойлівасці, бяспекі і цэласнасці функцыянавання збудаванняў сувязі, цэнтраў апрацоўкі звестак, а таксама сродкаў і лініяй сувязі агульнага карыстання Расейскай Федэрацыі;
  • сістэмаўтваральных арганізацыяў у галіне інфармацыі і сувязі, а таксама асобы, якія ёсць заснавальнікамі і (ці) рэдакцыяй і (ці) выдаўцамі зарэгістраваных сродкаў масавай інфармацыі і (ці) вяшчальнікам тэлеканалу, радыёканалу і задзеяныя ў вытворчасці і (ці) распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі;
  • арганізацыяў, якія забяспечваюць стабільнасць нацыянальнай плацежнай сістэмы і інфраструктуры фінансавага рынку, кіраванне банкаўскай ліквіднасцю, наяўнае грашовае абарачэнне.

«Падставай для вызвалення ад прыцягнення грамадзянаў да прызыву на вайсковую службу паводле мабілізацыі будуць лічыцца спісы грамадзянаў, якія прадставяць кіраўнікі адпаведных арганізацыяў паводле ўстаноўленай формы ў Генеральны штаб УС РФ», – заявілі ў Мінабароны.

Лукашэнка распавёў, ці будзе ён абвяшчаць мабілізацыю ў Беларусі

21 верасня Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб правядзенні ў Расеі частковай мабілізацыі. Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што будуць прызваныя 300 тысяч рэзервістаў. Пазней стала вядома, што ў сакрэтным пункце ўказу гаворка ідзе пра 1 мільён чалавек, якіх збіраюцца прызваць. Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў назваў гэтую інфармацыю хлуснёй.

«Мабілізаваныя настроеныя негатыўна». Лекар з ваенкамата – аб адборы прызыўнікоў на вайну з Украінай

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны