Кіраўнік ГУР Украіны Кірыла Буданаў паведаміў, што ў выніку ўдару па штабе Чарнаморскага флоту ў Севастопалі загінулі 9 асобаў, 16 былі параненыя. Сярод пацярпелых – расейскія генералы. Буданаў пры гэтым не пацвердзіў інфармацыю пра гібель камандуючага флотам Віктара Сакалова, перадае ўкраінская служба «Голасу Амерыкі».
New satellite imagery of Crimea shows smoke rising from Russia’s Black Sea Fleet headquarters in Sevastopol.
Recent videos from the ground showed multiple Ukrainian-operated Storm Shadow / SCALP cruise missiles hitting the site. pic.twitter.com/K57NHvAHha
— Brady Africk (@bradyafr) September 22, 2023
Як паведаміў кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Кірыла Буданаў, сярод параненых – камандуючы расейскай групоўкі на Запарожскім кірунку генерал-палкоўнік Аляксандр Раманчук, ён у крытычным стане, а таксама начальнік штабу генерал-лейтэнант Алег Цэкаў, ён у беспрытомнасці.
«Лік пацярпелых звычайных вайскоўцаў, якія не з’яўляюцца работнікамі штабу, яшчэ высвятляецца. Гэта вайскоўцы, якія нясуць службу, ахова і гэтак далей – яны не ўлучаныя ў той пералік, што я агучыў», – адзначыў Буданаў.
Ён пры гэтым не пацвердзіў інфармацыю пра гібель камандуючага флотам адмірала Віктара Сакалова.
Паводле звестак Буданава, у выніку ўдару па штабе Чарнаморскага флоту ў Севастопалі загінулі 9 асобаў, 16 былі параненыя.
На пытанне, ці атаку зладзілі ракетамі заходняй вытворчасці, кіраўнік ГУР не адказаў.
22 верасня Украіна атакавала штаб Чарнаморскага флоту ў Севастопалі, калі атрымала інфармацыю пра знаходжанне там расейскіх камандзіраў. Паведамлялася, што ўдар нанесены дальнабойнымі ракетамі «Storm Shadow».
У Мінабароны Расеі спачатку заявілі, што ахвяраю абстрэлу стаў адзін вайсковец, але потым удакладнілі: ён не загінуў, а знік без звестак. У ведамстве таксама сцвярджалі, што СПА збіла пяць ракет падчас атакі.
Сяргей Крот belsat.eu