Расея і Беларусь у найбліжэйшыя тыдні завершаць афармленне крэдыту на $ 1,5 млрд

Расейскі крэдыт у $ 1,5 млрд даецца на рэалізацыю супольных праектаў у сферы імпартазамяшчэння.

«Наконт крэдыту, вядомага як $ 1,5 млрд, дамоўленасці ёсць. У прынцыпе, ён мог бы быць ужо падпісаны, але пакуль не завершаныя бюракратычныя працэдуры.

У нас чакаецца іх завяршэнне на наступным тыдні. У Беларусі яны таксама маюць быць завершаныя, але можа, крыху даўжэй, чым у нас», – заявіў віцэ-прэмʼер РФ Аляксей Авярчук, піша «Інтэрфакс».

У пачатку кастрычніка прэмʼер-міністр Раман Галоўчанка казаў, што Беларусь да канца года з выкарыстаннем расейскіх крэдытных сродкаў плануе запусціць сем праектаў на $ 330 млн «у асноўным у сферы машынабудавання». Ён адзначыў, што сума крэдыту складзе $ 1,5 млрд у эквіваленце, але, «магчыма, будзе яшчэ большай».

Як адзначыў 22 кастрычніка Аляксей Авярчук, «пра павелічэнне не ідзецца, але гэта крэдыт у рублях, і праз тэрміны выкарыстання грошай магчымыя розніцы».

Галоўчанка распавёў пра тры праекты па імпартазамяшчэнні, якія гатова фінансаваць Расея

Нагадаем, пра тое, што Расея плануе даць Беларусі каля $ 1,5 млрд на праграмы імпартазамяшчэння, Аляксандр Лукашэнка заявіў яшчэ ў чэрвені.

У «Вялікім камені» распавялі, якія праекты плануецца прасоўваць сумесна з Расеяй

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны