Канцэрты, лекцыі, чытанні. Як беларусы ўшануюць Ноч расстраляных паэтаў

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных і культурных дзеячаў, навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладнікі, крытыкі. Да гэтай трагічнай даты беларусы запланавалі багата імпрэзаў у шмат якіх краінах.

Беларуская дыяспара правяла жалобную акцыю ў памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў «Ноч расстраляных паэтаў». Беласток, Польшча. 29 кастрычніка 2021 года. Фота: Белсат

Штогод 29 і 30 кастрычніка беларусы ладзяць вечары памяці ахвяраў рэпрэсіяў. Расстрэл дзяржаўных і культурных дзеячаў ды навукоўцаў у тую ноч у 1937 годзе стаў самаю трагічнаю падзеяй у маштабным пераследзе нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Былі забітыя 108 асобаў: паэты, празаікі, перакладнікі, крытыкі.

«Белсат» сабраў анонсы імпрэзаў, што запланавалі беларусы да гэтай трагічнай даты. Уваход усюды вольны, дзе-нідзе трэба рэгістрацыя.

Онлайн

28 кастрычніка а 18:00 паводле Менску

Сустрэча ў «Zoom» з чытаннем вершаў рэпрэсаваных паэтаў па-беларуску і па-партугальску. Уся інфармацыя і рэгістрацыя – тут. А тут – вершы, што будуць чытацца, у тым ліку іх пераклады.

29 кастрычніка а 22:00 паводле Менску

Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы таксама ладзіць спатканне ў «Zoom». «На сустрэчы можна будзе прачытаць вашыя любімыя вершы рэпрэсаваных паэтаў, расказаць гісторыі іх жыцця ці проста далучыцца і паслухаць іншых», – кажуць арганізатары. Падрабязнасці – тут.

Польшча

Беласток

27, 28 і 29 кастрычніка

У Беластоцкім тэатры лялек адбудуцца паказы спектаклю Андрэя Саўчанкі «Святло ў цемры». Аснову інсцэнізацыі склалі тэксты і біяграфіі творцаў, забітых ці рэпрэсаваных у 1937 годзе ў Беларусі.

28 кастрычніка а 21:30

У беларускім хабе

29 кастрычніка а 19:00

На сустрэчу «Ноч (НЕ) расстраляных паэтаў» у Беластоцкім культурным цэнтры запрошаныя Андрэй Хадановіч, Кацярына Ваданосава, Таццяна Нядбай, Уладзімір Някляеў, Віктар Сямашка. Акрамя таго, любы ахвочы зможа прачытаць улюбёны твор, прысвечаны тэме імпрэзы.

Варшава

29 кастрычніка а 20:00

На канцэрт «Я не вінаваты!», прысвечаны Ночы расстраляных паэтаў,

Вроцлаў

30 кастрычніка а 18:30

Вечар паэзіі і музыкі «Ноч паэтаў» адбудзецца ў кавярні «Barbara». «Гэта вечар падзякі нашым выдатным паэтам і пісьменнікам. Будзем чытаць вершы, слухаць гісторыі і жывую музыку», – анансавалі арганізатары. Патрэбная рэгістрацыя.

Гданьск

29 кастрычніка а 19:00

Вечарына «(Не)расстраляныя. Дыялогі» ў Цэнтры адукацыі і культуры.

Кракаў

29 кастрычніка а 15:00

Беларускае таварыства «Крок» у Кракаве і суполка «Беларусы ў Кракаве» абяцаюць насычаную праграму з дыскусіямі, паэтычнымі чытаннямі, майстар-класамі і канцэртам. «Вас чакаюць не толькі чытанні вершаў расстраляных паэтаў, але і выступы маладых творцаў, якія жывуць у Кракаве», –

Люблін

29 кастрычніка а 17:00

Беларусы ў Любліне зладзяць імпрэзу ў фармаце вольнага мікрафона. Любы ахвочы зможа прачытаць верш рэпрэсаванага паэта альбо фрагмент іншага твору, праспяваць, падзяліцца сваймі думкамі. Плануецца, што ўдзельнікі сустрэнуцца каля помніку Люблінскай уніі, адтуль разам пойдуць у прастору «Baobab», дзе і адбудзецца вечар. Пасля – наведванне могілак, дзе пахаваныя ўдзельнікі паўстання 1863 года. Арганізатары просяць узяць з сабою знічы і кветкі.

Літва

Вільня

27 кастрычніка а 17:00

Літаратурна-музычная вечарына запланаваная ў гасцёўні Беларускай рады культуры. У праграме: літаратуразнаўчы экскурс, тэатральны перформанс ад актораў студыі «Razam», музычныя нумары, кароткая прэзентацыя кнігі «1937. Ноч расстраляных паэтаў» і паэтычныя чытанні ў фармаце адкрытага мікрафона з падарункамі ўдзельнікам (рэгістрацыя – тут).

29 кастрычніка а 16:00

«Імпрэза памяці, імпрэза жыцця: Ноч [не]расстраляных паэтаў» – так сустрэчу назвалі ў Вільні. Яна адбудзецца ў

Эстонія

Таллін

29 кастрычніка а 15:00

Беларускі дом у Эстоніі

Украіна

Кіеў

29 кастрычніка а 18:00

«Вечар (не)расстралянай паэзіі» адбудзецца ў прасторы

Грузія

Тбілісі

28 кастрычніка а 18:00

Вечар памяці «Ноч паэтаў» у Музеі грузінскай літаратуры імя Гіёргія Леанідзэ.

Нямеччына

Гайдэльбэрг

28 кастрычніка а 15:00

На ўшанаванне памяці ахвяраў сталінскага тэрору

Дусэльдорф

29 кастрычніка а 16:00

Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава запрашаюць на лекцыю-спектакль «Каралі беларускага Парнасу». Прагучаць творы Міхася Чарота, Алеся Дудара, Міхася Зарэцкага, Анатоля Вольнага, Тодара Кляшторнага, Валерыя Маракова і Платона Галавача. Месца сустрэчы – рэстаран «Apropo».

Мюнхен

24 кастрычніка

Чытанні на беларускай і нямецкай мовах у Мюнхенскім універсітэце Людвіга Максімільяна.

Вялікая Брытанія

Лондан

28 кастрычніка а 19:00

Вечар памяці і паэзіі

Нідэрланды

Гаага

29 кастрычніка а 14:00

Беларусы Нідэрландаў запрашаюць на лекцыю-спектакль Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай «Каралі беларускага Парнасу». Таксама запланаваная онлайн-трансляцыя, спасылка з’явіцца тут.

Бельгія

Антвэрпэн

29 кастрычніка а 12.30

Памінальная імпрэза ў Антвэрпэне

Канада

Таронта

29 кастрычніка а 19:00

Імпрэза «Ноч расстраляных паэтаў» адбудзецца ў Беларускім цэнтры Таронта. «Будзем чытаць творы рэпрэсаваных паэтаў, дзяліцца гісторыямі іх жыцця, гаварыць пра рэпрэсіі мінулага і сучаснасці», – паведамілі арганізатары.

Бразілія

Саўвадор

27 кастрычніка а 14:00

Лінгвістычны інстытут Федэральнага ўніверсітэту Баі ладзіць шматмоўныя чытанні твораў рэпрэсаваных паэтаў. Імпрэза таксама пройдзе ў «Zoom».

Сяргей Крот belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны